Top
© 2012-2019  Дар’я  Бунеева

Артыкулы  Дар’і  Бунеевай

Салонны жывапіс сучаснай Беларусі

26 ліпеня 2017 / Артыкулы

У 22 выпуску часопіса «Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі» выйшаў артыкул Дар'і Бунеевай «Салонны жывапіс сучаснай Беларусі».

У артыкуле на прыкладзе творчасці такіх мастакоў, як Віктар Альшэўскі, Уладзімір Ганчарук, Алена Шлегель, Ганна Сілівончык, Сяргей Рымашэўскі і Наталля Іванова, разглядаецца сучасны беларускі салонны жывапіс. Прытым, што ўнутраная бесканфліктнасць, падвышаная дэкаратыўнасць, увага да фармальных прыёмаў і фактуры жывапіснай паверхні збліжае яго з салонам ХІХ стагоддзя, адзначаецца такая спецыфічная асаблівасць, як адыход ад акадэмізму ў строгім сэнсе гэтага слова і збліжэнне (ва ўсякім выпадку, знешняе) з авангарднымі напрамкамі.